30-гадовая жыхарка Валожына працавала ў магазіне раённага спажывецкага таварыства.

У лістападзе мінулага года прадавец адной з аўталавак таварыства пайшоў у адпачынак. Жанчыне прапанавалі яго замяніць. Яна пагадзілася.

Тады ж, па словах следчага валожынскага Следчага камітэта Сяргея Лапціка, жанчына і надумала абакрасці аўталаўку. Маўляў, магазін не мой, я тут часова, значыць можна.

Яна стала браць з аўталаўкі грошы і прадукты. Набрала амаль на 600 рублёў.

На сённяшні дзень жанчына прызнала віну, пагасіла шкоду.

Па словах Сяргей Лапціка, вінаватай пагражае да 4 гадоў турмы. Магчыма, ёй забароняць працаваць прадаўцом.