Пажар здарыўся 23 студзеня ў вёсцы Віштокі на Ашмяншчыне.

Ля дзевяці гадзін раніцы выратавальнікам паведамілі, што гарыць жылы дом.

Калі пажар патушылі, пад згарэлымі абломкамі знайшлі труп мужчыны.

Вядома, што дом выкарыстоўвалі як лецішча.

Прычыну здарэння ўстанаўліваюць.