Карупцыйныя злачынствы ў 2016 годзе часцей за ўсё знаходзілі ў сферы дзяржаўнага кіравання, аховы здароўя, у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, прамысловасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Аляксандр Ганчар.

У цэлым у мінулым годзе колькасць выяўленых у Мінскай вобласці карупцыйных злачынстваў у параўнанні з 2015 годам значна вырасла: з 158 да 311.

Найбольшая колькасць такіх злачынстваў зарэгістраваная ў Мінскім (132), Барысаўскім (31), Маладзечанскім (25), Салігорскім (19) раёнах.

Значны рост выяўленых злачынстваў карупцыйнай накіраванасці адбыўся за кошт крымінальных спраў па артыкулах “Атрыманне хабару”.

Праваахоўныя органы больш на 69,6% знайшлі злачынстваў, прадугледжаных артыкулам “Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”, а таксама на 240% – прадугледжаных артыкуле “Дача хабару”.

Памер шкоды, нанесенай у выніку карупцыйных злачынстваў, у 2016 годзе склаў больш за 714 000, а кампенсавана – больш за 299 000. Накладзены арышт на маёмасць на суму больш за 1 425 000.