Мы спыталі ў Таццян нашага рэгіёна, якія знакамітыя цёзкі ім ўзгадваюцца ў першую чаргу і чаму?

Таццяна Захарыч, дырэктар вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання, кіраўнік калектыву “Элегія”:

– У мяне асацыяцыі не з акрысамі і спявачкамі. У першую чаргу, я прыгадваю Святую пакутніцу Таццяну. Бо першаснае для чалавека – гэта стан душы, вера ў добрае і светлае.

Пакутніца Таццяна аховае мяне і ўсіх жанчын з гэтым іменем. Вельмі кранальна, калі ў гэты дзень у царкве звоняць званы. Хачу павіншававаць усіх Таццян са святам.

Таццяна Цітуленка, дырэктар вілейскага Цэнтра занятасці, кіраўнік аб’яднання “ЗОВіК”:

– Адразу прыгадваюцца радкі пра Таццяну Ларыну з пушкінскага “Яўгена Анегіна”. Калі мяне віншуюць у гэты дзень, я цытую ў адказ радкі з твора. Хоць на пушкінскую Таццяну я не падобная, яна – гэта не я. Імя мне заўсёды вельмі падабалася. І Таццянін дзень люблю: больш віншаванняў атрымліваю, чым на Дзень нараджэння. Сёння калегі віншуюць з раніцы.

Таццяна Атрошанка, паэтка, кампазітар, Маладзечна:

– Ну, канешне, Таццяна Ларына! Некаторыя мае лірычныя гераіні вельмі падобныя да пушкінскай Таццяны. А я – дакладна не.