Дакументы, якія пацвярджаюць законнасць набыцця праграмнага зебеспячэння, кампанія не прад’явіла. А прадстаўнік Microsoft пацвердзіў, што дамовы на набыццё адпаведных ліцэнзій  не заключалі.

Суд пастанавіў, што кампанія дапусціла незаконную ўстаноўку, запуск і выкарыстанне праграмнага забеспячэння. У кампаніі прызналі сваю віну цалкам і заключылі дагавор на куплю ліцэнзій. З улікам гэтых фактаў прызначылі  штраф 3 450 рублёў без канфіскацыі.

Нагадаем, што ад вясны 2016 года ў Кодэкса ад абміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаная адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў. Парушальнікаў чакае адміністрацыйнае спагнанне за незаконнае захоўванне або выкарыстанне аб’ектаў аўтарскага права без згоды праваўладальніка. Гэта штраф ад 20 да 40 базавых велічынь для фізічных асоб і ад 50 да 200 для юрыдычных асоб з канфіскацыяй або без яе.