60-гадовы кіроўца “Дача Сандэра” рушыў па аграгарадку. Раптам убачыў, што дарогу перабягае зграя бадзяжных сабак. Кіроўца пачаў прытармажваць, каб не наехаць на іх, але яго занесла ў левы кювет і перакуліла на дах машыны.

Мужчына з машыны вылез сам праз багажнік. Жыхары аднаго з дамоў на гэтай вуліцы выклікалі “хуткую дапамогу”, але кіроўца ад дапамогі адмовіўся.

Пазней пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ, распавядае дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Машына была значна пашкоджаная. У адносінах да кіроўцы склалі пратакол з-за таго, што ён не прыняў мер для поўнага спынення аўто.