Сёння ў храме Аляксандра Неўскага на вуліцы Казлова пачалася памінальная літургія, пасля яе адбудзецца адпяванне.

Храм Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках абралі не выпадкова. Артыст, кватэра якога знаходзіцца ў раёне ЦУМа, быў не толькі вернікам гэтага храма, але і пеўчым, паведамляе Tut.by

Храм поўны людзей, на літургіі і адпяванні прысутнічае ўся сям’я, у тым ліку і ўнук Ваня. Развітацца з артыстам прыехалі таксама сябры і калегі па цэху. Адным з першых Руслан Аляхно.

Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 11.00 да 14.00.

Народны артыст Беларусі будзе пахаваны на Усходніх могілках, побач з магілай бацькі.