Здарэнне адбылося 31 студзеня ў абед у ААТ “Чурлёны” ў вёсцы Іжа на Вілейшчыне.

Пра яго нам паведаміў чытач. Па яго словах, работнік загінуў, калі адпампоўваў яму каля фермы. Мужчына зваліўся на вал прыводу бочкі, на які яго і накруціла. У выніку мужчына атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём. Чытач адзначыў, што загінуламу было 30 гадоў, у яго засталіся трое дзяцей.

Факт здарэння пацвердзіў кіраўнік прадпрыемства Пётр Міргалоўскі. Цяпер ідзе разбіральніцтва.