Адносіны паміж мужам і жонкай не заладзіліся даволі даўно, але абодва працягвалі жыць пад адным дахам з-за нявырашаных жыллёвых праблем.

З цягам часу на пакоях з’явіліся замкі, бо даверу паміж імі станавілася ўсё менш і менш. Але прынятыя па ахове маёмасці меры не падзейнічалі.

У адзін з дзён, калі пацярпелага не было дома, жанчына ўзламала замок у пакой былога мужа. Але грошай яна там не знайшла.

Мусіла абмежавацца крадзяжом будаўнічых інструментаў: перфаратара, балгаркі, дрылі і шурупавёрта, а таксама мабільніка.

Збыць усё скрадзенае жанчына не паспела. Інструменты і мабільнік у яе канфіскавалі.