Сёлета ў Вілейцы павінны пабудаваць гандлёва-забаўляльны цэнтр.

Для гэтага рэканструіруюць будынак былога каўбаснага цэха ў Вілецы.

Праект ужо прайшоў экспертызу. Інвестры атрымалі дазвол на будаўніцтва.

Пра гэта расказаў галоўны архітэктар Вілейскага райвыканкама Дзмітры Гарланаў.