3 лютага каля шасці гадзін вечара ў маладзечанскі аддзел МНС паведамілі пра пажар на вуліцы Чыгуначнай.

Гарэла кватэра на другім паверсе двухпавярховага жылога дома.

Кватэра належала 94-гадовай пенсіянерцы. У выніку пажара загінуў яе сын, 65-гадовы пенсіянер.

Выратавальнікі эвакуявалі чатырох чалавек з суседніх кватэр.

Прычыну пажару высвятляюць.