У Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце паступіла паведамленне ад машыніста цягніка “Полацк-Маладзечна”. Ён сказаў, што каля пераезду па вуліцы Чыгуначнай у адкосе ляжыць труп.

Загінулы 20-гадовы маладзечанец Уладзіслаў С.

У маладзёна былі пранікаючыя раны галавы, а таксама траўматычная ампутацыя левай кісці.

– Быў ён п’яны ці цвярозы, ці меў месца суіцыд, магчыма, цела падкінулі туды з іншага месца – пакуль рана гаварыць пра верагодны сцэнар падзей, – распавёў інспектар групы прапаганды і прафілактыкі Маладзечанскага АУСТ Сяргей Васілеўскі. – Прызначаныя патрэбныя экспертызы.