Сёння каля 15 гадзін Маладзечанскі вышук паведаміў, што яго знайшлі ў Магілёве.

Маладзечанская міліцыя шукае Вакара Сяргея Мікалаевіча, які знік без звестак.

59- гадовы мужчына – ураджэнец Калінінграда, жыве ў вёсцы Мароські.

5 лютага ён сышоў з участковай бальніцы  ў Радашкавічах і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядома. У мужчыны псіхічнае захворванне.

Міліцыя просіць грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне Сяргея Вакара, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах  8 (0176) 749683, 8 (0176) 770312, 8 (0176) 771656 ці ў найбліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.