А справа ў тым, што на колах стаяла добрая зімовая гума. Яна і спадабалася зламыснікам.

Познім вечарам двое маладых людзей 1998 і 1999 гадоў нараджэння пайшлі “на справу”. Знялі два колы, а машыну пакінулі на цаглінах.

Доўга паездзіць у зламыснікаў на чужых шынах не атрымалася. У дачыненні да іх ужо ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”.