Вечарам 5 лютага 36-гадовы маладзечанец прыкладна ў 18.00 выпіў 100 грам гарэлкі. 

У 22.00 успомніў, што трэба сустрэць жонку. І вырашыў, ну што я не даеду ад Вялікага Гасцінца 145 да прыпынку завода парашковай металургіі на сваім ВАЗ 21110?

Здаючы назад, мужчына ўехаў у прыпаркаваны побач аўтамабіль Сітраен Ксантыя.

І, магчыма, з’ехаў бы з месца здарэння, але на бяду парушальніка праз двор ішоў мужчына.

Яму падалося, што кіроўца за рулём ВАЗа п’яны, і як аказалася, не падалося.

Мужчына выклікаў ДАІ і да прыезду супрацоўнікаў трымаў парушальніка.

– За гэтую актыўную грамадзянскую пазіцыю, за пільнасць і адказнасць Маладзечанская ДАІ выказвае падзяку, – папрасіў абавязкова агучыць інспектар Сяргей Бартош.

Начальнік ДАІ вынес рашэнне пастанову аштрафаваць кіроўцу на 60 базавых велічынь ( 1380 рублёў) і пазбавіць права кіравання на тры гады і шэсць месяцаў.