Сталічным праваахоўнікам паведамілі пра самагонную вытворчасць у вёсцы Маліноўшчына на Маладзечаншчыне.

Пазней гаспадар-самагоншчк прызнаўся: так ён здабываў грошы на пагашэнне адміністрацыйных спагнанняў. Цяпер яго чакае новы штраф у памеры да 30 базавых велічынь, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Характэрна, што ў гэтай жа вёсцы ёсць спіртагарэлачны завод. Але мужчына вырашыў абсталяваць уласную вытворчасць алкаголю ў прысядзібнай прыбудове. Там знайшлі больш за 2,5 тысячы літраў самагоннай брагі (каля 300 літраў самагонкі).

Уладальнікам “базы” 25-аказаўся гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар. Яго ўжо не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні. Пры гэтым сам не ўжывае спіртное.

– Мужчына займаўся вырабам самагонкі выключна для продажу і наступнага пагашэння ранейшых штрафаў, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва.

На месцы здарэння. Фота guvd.gov.by.

На месцы здарэння. Фота guvd.gov.by.

Зараз у дачыненні да мужчыны распачалі адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў (690 рублёў).

Дзейнасцю парушальніка таксама зацікавілася інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праводзіцца праверка.