На тэрыторыі Валожынскага раёна 50-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці на аўтамашыне “Сеат-Альхамбра” ехаў у напрамку Мінска.

Быў туман. Падчас абгону ва ўмовах недастатковай бачнасці кіроўца не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і выехаў на паласу сустрэчнага руху, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці. Аўтамабіль сутыкнуўся з іншамаркай “Хундай-Теракан”.  Ёй  кіраваў 59-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці.

У выніку кіроўцу “Сеата” з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.