У Маладзечанскім раёне каля вёскі Парадоўшчына дзяржінспектары патрулявалі тэрыторыю і, падыходзячы да падкормавай пляцоўкі, заўважылі на вышцы чалавека.

Незнаёмца затрымалі. Парушальнікам аказаўся 32-гадовым паляўнічым з Маладзечна. Мужчына паляваў без пуцёўкі. Стаіўшыся на вышцы з карабінам, ён чакаў, калі да кармушкі выйдзе звер.

Акрамя магутнага карабіна з аптычным прыцэлам у паляўнічага быў прыбор начнога бачання, нож і ліхтар. Магчыма, усё гэта ў яго канфіскуюць. А сам парушальнік верагодна пазбавіцца спецыяльнага права на паляванне і заплаціць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.