Валожынскі Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць загадчыцы малочнай фермы адной з гаспадарак Валожынскага раёна.

У перыяд з красавіка па лістапад, займаючы пасаду загадчыцы фермы, 53-гадовая жанчына крала з фермы замяняльнік малака. 

Тым самым нанесла шкоду гаспадарцы ў 1000 ( 10 мільёнаў недэнамінаваных) рублёў.

Як расказала жанчына следству, малако ёй было патрэбнае для ўласных, гаспадарскіх патрэбаў, а іменна карміць свойскую жывёлу. 

– Жанчыну чакае звальненне з пасады, а таксама да 4 год зняволення, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Бархоўскі.