28 студзеня 25-гадовы жыхар Івянца паехаў у госці да сваіх сяброў у вёску Раднікі. 

Кампанія частавалася, выпівала.

Калі госць сабраўся дадому, убачыў, што ў сумцы гаспадыні ляжаць грошы – 300 рублёў.

Забраў грошы і пайшоў дамоў.

Аднак гаспадыня хутка заўважыла прапажу і выклікала міліцыю.

Па гарачых слядах зламысніка затрымалі. Яму пагражае да 5 год зняволення.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Валожынскага РАСК Ілля Глінскі.