На вадасховішчы памёр 57-гадовы мужчына, хворы на дыябет.

Раніцай 16 лютага выратавальнікам паведамілі, што рыбаку на Вілейскім вадасховішчы стала дрэнна.

У выратавальнай станцыі расказалі, што двое мужчын-суседзяў з Чысці прыехалі на рыбалку. Адзін з іх пачаў скардзіцца на кепскае самаадчуванне, калі заходзіў на лёд. На шляху да месца рыбалкі ён адпачываў некалькі разоў.

Калі пачалі круціць лункі, рыбаку стала горш. Пра гэта сусед і паведаміў у выратавальную станцыю і выклікаў хуткую дапамогу.

Калі брыгада выратавальнікаў прыехала, медсястра і фельшар ужо вярталіся з лёду.

Усе разам дачакаліся міліцыю. Канстатавалі смерць.

У раённым Следчым камітэце ў Вілейцы праводзяць праверку гэтага выпадку.