У ноч з 22 на 23 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што па вуліцы Лебедзеўскай на грузавіку катаецца нецвярозы вадзіцель.

Аказалася, што за некалькі гадзін да гэтага, раней судзімы 20-гадовы маладзечанец  скраў машыну з вуліцы Паўночнай.

ЗІЛ стаяў у двары, дзверы былі незачыненыя.

– Малады чалавек патлумачыў, што хацеў пакатацца, – кажа Юры Багушэвіч, старшы следчы Маладзечанскага РАСК.  

Хлопца толькі два тыдні таму выпусцілі з турмы, дзе ён адбываў пакаранне за папярэднія парушэнні закону.