Адбылося гэта каля 10 гадзін раніцы 27 лютага ля Вілейкі.

Пры развароце з правай абочыны 67-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Фольксваген Гольф” не саступіў дарогу цягачу МАЗ з прычэпам. Той  рухаўся ў спадарожным накірунку. Кіраваў МАЗам 50-гадовы мужчына, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

У выніку аварыі кіроўца “Фольксвагена” са спалучанай траўмай, закрытай траўмай грудной клеткі, пераломам рэбраў дастаўлены ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.