Амаль у чатыры гадзіны раніцы жыхары дома па вуліцы Савецкай у Вілейцы прачнуліся ад моцнага “ба-бах!”

Вызірнуўшы ў акно, убачылі, што ў плот ля іх дома ўрэзалася машына. Выклікалі міліцыю.

За рулём была жанчына без правоў. Тэхагляду ў машыны таксама не было.

Жанчына расказала, што яны пасварыліся з мужам і той уцёк з дому.

Жонка захацела яго вярнуць, села ў машыну, не справілася з кіраваннем і ўехала ў плот.

Жанчыну чакае адміністрацыйная адказнасць.

Пра гэта расказала намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.