Здарэнне адбылося побач з вёскай Сярэдняе Сяло на Валожыншчыне а восьмай вечара.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы кіроўца МАЗа, жыхар Гродна, наехаў на 35-гадовага жыхара вёскі Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна. Пасля чаго пешахода збілі таксама Opel, якім кіраваў 34-гадовы мінчанін, і яшчэ адзін МАЗ, за рулём якога быў 27-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна.

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння. У міліцыі адзначылі, што мужчына не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

РАСК пачаў крымінальную справу за парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Паводле mvd.gov.by.