16 сакавіка ад 11:00 да 13:00 у Вілейцы прымуць грамадзян пракурор, начальнік Следчага камітэта і начальнік міліцыі Мінскай вобласці.

У пракуратуры паведамілі, што ў Вілейку прыедуць пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрухін, начальнік абласнога ўпраўлення следчага камітэта Павел Ігнатаў і начальнік сталічнага УУС Ігар Яўсееў.

Жыхары Вілейкі змогуць атрымаць адказы на пытанні па жыллёвым, адміністрацыйным, крымінальным і зямельным заканадаўстве, а таксама паскардзіцца на супрацоўнікаў міліцыі.

Сустрэчу правядуць у райвыканкаме.