Здарэнне адбылося 9 сакавіка ў 22.13.

Па вуліцы Сяланскай у Мыслевічах паблізу дома № 49 загарэўся аўтамабіль, які рухаўся.

На месца здарэння выехалі выратавальнікі.

– Пацярпелых у здарэнні няма, – адказалі ў МНС,  – наша задача была патушыць агонь. Аднак, паколькі аўто загарэлася на хаду, гэта лічацца ДТЗ, а не пажарам. А значыць, разбірацца з ім будзе ДАІ.