Каля сямі гадзін раніцы 13 сакавіка 46-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі ГАЗ-3110 па вуліцы Крынічнай у напрамку вуліцы Т. Дудко ў Маладзечне.

Па версіі ДАІ Мінскай вобласці, на скрыжаванні з Вялікім Гасцінцам на дазваляльны зялёны сігнал святлафора машына наехала на непаўнагадовага пешахода, які перабягаў праезную частку на забараняльны чырвоны сігнал святлафора. 17-гадовы пешаход з закрытым пераломам костак галёнкі шпіталізаваны. Цяпер ідзе разбіральніцтва гэтагша здарэння.

У перыяд з 7 да 17 сакавіка ў Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя “Стань бачным – будзь у бяспекі!”. Яна накіраваная на прафілактыку ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту ў цёмны час сутак.