Першы раз з пачатку года ў Гродненскай вобласці збілі раварыста. Здарэнне адбылося на Смаргоншчыне 17 сакавіка.

Каля вёскі Васілевічы “Таёта” збіла пенсіянера. Мужчына ехаў па левай узбочыне і стаў паварочваць на правую.

Ён не прапусціў аўтамабіль, атрымаў пераломы галёнкі. Мужчыну адвезлі ў бальніцу.

На наступны дзень узбудзілі крымінальную справу.