Раніцай 22 сакавіка вілейскія выратавальнікі прыехалі ў вёску Лазавыя патушыць хлеў, а побач убачылі згарэлую хату.

Вёска Лазавыя знаходзіцца ў Людвіноўскім сельсавеце. Тут засталося два мясцовых жыхара. Гэта людзі сталага ўзросту.

Адзін з іх каля 8:30 выйшаў на двор і ўбачыў дым у канцы вёскі. Мужчына выклікаў пажарных.

Калі выратавальнікі прыехалі, убачылі, што хлеў гарэў адкрытым полымем.

А побач тлела хата, а дакладней, усё, што ад яе засталося – падмурак. Па словах інспектара Дзмітрыя Клешняка, хата згарэла ноччу. Ад яе полымя і перакінулася на хлеў.

Па словах вяскоўца, які выклікаў выратавальнікаў, ноччу ён чуў нейкі трэск, але падумаў, што гэта страляюць паляўнічыя.

У хаце ніхто не жыў з 1987 года. Электрычнасці там не было, печкі не тапілі. Прычыну пажару высвятляюць. Да праверкі падключылючыўся вілейскі РАУС.