Пасля медыцынскага агляду пенсіянера шпіталізавалі. Пажарныя адзначаюць, што гэта не першы выпадак цяперашняй вясной, калі людзі атрымліваюць апёкі з-за неасцярожнасці з агнём. І нагадваюць, што паліць смецце трэба ў зацішнае надвор’е, а месца вогнішча варта абкапаць.

Трэба сачыць за агнём, трымаць пад рукой рыдлёўку, вогнетушыцель або вядро з вадой. Ладзіць вогнішча можна на адлегласці не менш за 10 метраў ад будынкаў і 20 метраў ад лесу. Пасля заканчэння спальвання смецця патушыце вуголле да поўнага спынення тлення.

Што тычыцца сухой травы, то выпальваць яе катэгарычна забаронена. Бо вогненная хваля імгненна ахоплівае вялікія плошчы. Мінімальная сума штрафу за падобныя дзеянні – 230 рублёў, не выключаная і крымінальная адказнасць.