Сезон раварыстаў на Вілейшчыне пачаўся з аварыі, расказала “Рэгіянальнай газеце” намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

На скрыжаванні ў вёсцы Любань на Вілейшчыне кіроўца-пенсіянер на аўтамабілі “Пежо” збіў раварыстку. Пацярпелая – 26-гадовая жыхарка вёскі Більцавічы.

Раварыстка вырашыла павярнуць перад машынай. Пры гэтым ніякімі знакамі паварот не паказала.

Кіроўца хацеў пазбегнуць сутыкнення, але зачапіў дзяўчыну аўтамабільным люстэркам.

Ён спыніўся, аказаў першую дапамогу, выклікаў “хуткую”.

У раварысткі – пералом ключыцы.