Яны растлумачылі супрацоўнікам міліцыі, што ехалі на аўтобусе на іншы аб’ект. І ў гэты час заўважылі, як у “МАЗ” грузяць падрыхтаваны да вывазу лес.

Калі аўтобус спыніўся, ад грузавіка адбег невядомы і схаваўся ў лесе. Пры гэтым кіроўца аўтапагрузніка заставаўся на месцы.

Міліцыя высветліла,што вываз драўніны арганізаваў той чалавек, які схаваўся ў лесе. Для гэтага ён наняў грузавую машыну. Планаваў, што драўніну ў далейшым адвязуць у Маладзечна на прыватную вытворчасць для распілоўкі. Такім чынам, спрабавалі скрасці каля 22 кубічных метраў дзелавой драўніны, якая належыць Нацыянальнаму парку “Нарачанскі”.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку неўзабаве ўстанавілі асобу мужчыны, які хаваўся. А літаральна праз тры гадзіны і затрымалі яго. Гэта 26-гадовы раней судзімы за кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення малады чалавек. Яго затрымлі ў знаёмай у пасёлку Княгінін Мядзельскага раёна.

На гэты час устанавілі, што гэта не адзіны факт крадзяжу лесу, да якога мае дачыненне затрыманы. У ноч на 23 сакавіка выкралі больш за 26 кубаметраў дзелавой драўніны паблізу вёскі Азаркі.

На месцы здарэння. Фота uvd-mo.gov.by.

На месцы здарэння. Фота uvd-mo.gov.by.

Таксама ў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ёсць усе падставы меркаваць, што фігурант датычны да іншага аналагічна крадзяжу ў мінулым месяцы.

Узбудзілі крымінальную справу. У рамках расследавання таксама дадуць прававую ацэнку дзеянням ўладальніка аўтапагрузніка і асобы, якая набывала выкрадзеную драўніну для далейшай перапрацоўкі.