Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы мінчанін на Dacia Logan ехаў па трасе Мінск – Маладзечна – Нарач. На 142-м кіламетры дарогі ён няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў і 22-гадовы пасажыр легкавушкі, яго таксама шпіталізавалі.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Вядома, што кіроўца Dacia быў п’яны. Таксама ўстаноўлена, што вадзіцель і пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі – іх выкінула з салона аўтамабіля пры перакульванні.