Пазбаўленне волі да чатырох гадоў пагражае 29-гадоваму жыхару Валожыншчыны.

На працягу года мужчына краў з лецішаў Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў прадукты, электраабсталяванне, бытавыя рэчы.

Неаднаразова ў міліцыю пацярпелыя пісалі заявы.

Мужчыну затрымалі. Да гэтага ён ужо быў судзімы.

Пра гэта расказаў следчы валожынскага Следчага камітэта Аляксандр Барахоўскі.