Новыя кіраўнікі працуюць ў таварыствах “Чурлены”, “Новая Любанія” і сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Стайкі”.

Ад 4 красавіка на пасадзе дырэктара ў Стайках – Уладзімір Рапецкі з 1988 года нараджэння.  Ён родам з Гродна.

Да гэтага працаваў у гаспадарцы на Стаўбцоўшчыне.

Да 4 красавіка абавязкі кіраўніка ў Стайках выконвала, намеснік кіраўніка, ураджэнка Маладзечна Наталля Лявошка.

Ад канца сакавіка новыя старшыні ў таварыствах у Любані і Чурлёнах. “Новай Любаніяй” кіруе ураджэнец Брэстчыны Арцём Віннік 1993 года нараджэння. Ён скончыў беларускую сельгасакадэмію. Працаваў на мясакамбінаце ў Дзяржынску спачатку эканамістам, потым намеснікам дырэктара.

Гаспадарку ў Чурлёнах ўзначаліў ураджэнец Астравеччыны Аляксандр Грымбоўскі 1986 года нараджэння. Ён выпускнік аграрнага каледжа ў Смілавічах, сёлета заканчвае аграрны ўніверсітэт у Гродне. Працаваў у гаспадарцы ў Старадарожскім раёне.

Былыя кіраўнікі з гаспадарак “Чурлёны” і “Новая Любанія” сышлі па ўласным жаданні.

Пра гэта распавялі ў вілейскім райвыканкаме.