Кіроўца вырашыў падвезці іх, балазе яны таксама накіроўваліся ў беларускую сталіцу.

— У Мінску па просьбе хлопцаў кіроўца падвёз іх да чыгуначнага вакзала, пасля чаго з’ехаў. Калі прыехаў дадому, мужчына ўбачыў, што ў чахле, які ляжаў на заднім сядзенні аўтамабіля, няма планшэта. Мінчанін неадкладна звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, — паведаміла 10 красавіка афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Мінска Яна Дашкевіч.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення ўстанавілі асобы спадарожнікаў. Імі аказаліся двое жыхароў Вілейскага раёна. Неўзабаве маладых людзей затрымалі.

Адзін з хлопцаў прызнаўся ў крадзяжы планшэта. На 22-гадовага маладога чалавека да гэтага ўжо была заведзеная крымінальная справа за аналагічнае правапарушэнне. Яго знаёмы нават не падазраваў, што таварыш скраў планшэт.

Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Хлопцу пагражае да чатырох год пазбаўлення волі.