У абедзенны час у вілейскую сталовую ў цэнтры горада зайшоў малады чалавек.

Убачыўшы, што ў пэўны момант касірка адышла ад касы, а побач няма людзей, ён выцягнуў з касы 292 рублі і ўцёк.

Пра крадзеж касірка паведаміла ў міліцыю.

У хуткім часе супрацоўнікі міліцыі затрымалі 23-гадовага хлопца, якога апісалі сведкі. Гэта мясцовы жыхар, які нідзе не працаваў.

У Следчым камітэце ўзбудзілі крымінальную справу.

Пра гэта расказаў начальнік вілейскага аддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.