Валожынца неаднаразова судзілі за кіраванне машынай у нецвярозым выглядзе, пазбавілі права кіраваць транспартам на пяць гадоў.

Аднак гэта не перашкодзіла мужчыне паехаць у Гродзенскую вобласць, каб набыць машыну, на якой ён і вяртаўся дадому. На Валожыншчыне яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Цяпер мужчыну будуць судзіць па артыкулу 417 крымінальнага кодэксу за невыкананне прысуду суда. Яму пагражае штраф альбо арышт да шасці месяцаў.

Пра здарэнне распавёў старэйшы следчы валожынскага Следчага камітэта Сяргей Лапцік.