30-гадовага валожынца летась у лістападзе асудзілі па артыкуле “палавыя адносіны альбо іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якой няма 16-ці гадоў”.

Ён атрымаў два гады дамашняй хіміі.

– Паводле прыгавору суда мужчына павінен быў выконваць шэраг правілаў, – тлумачыць  старэйшы следчы валожынскага Следчага камітэта Сяргей Лапцік. – Знаходзіцца дома ад сямі вечара і да шасці раніцы, не піць спіртныя напоі. У любы час яго маглі праверыць супрацоўнікі міліцыі.

Два разы ён трапіўся супрацоўнікам міліцыі, калі не начаваў дома, таксама два разы быў у нецвярозым стане.

Цяпер мужчына чакае прыгавору суда. Яму пагражае да трох гадоў абмежавання волі.