Некалькі злачынстваў за месяц здзейсніў 31-гадовы жыхар Маладзечна.

13 лютага мужчына вызваліўся з турмы. А ў канцы сакавіка ўжо залез у машыну, якая стаяла на дарозе ля дома, і скраў там акумулятар і набор ключэй.

Праз тыдзень у двары дома на праездзе Рачным таксама скраў набор ключэй з машыны і электраінструмент з гаража.

17 красавіка мужчына пабіў шкло ў доме свайго знаёмага і вынес адтуль відэакамеру, факс-мадэм і прадукты. Апошняе злачынства ён здзейсніў з паламанай рукой у гіпсе.

Цяпер маладзечанец пад вартай.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.