23 красавіка ў адзін з магазінаў Вілейкі зайшоў нецвярозы мужчына.

Ён узяў з паліцы бутэльку гарэлкі, сунуў яе ў кішэнь і пайшоў міма касы.

Прадаўцы зрабілі яму заўвагу, але мужчына паскорыў крок і выбег з магазіна.

З дапамогай людзей, якія былі побач, прадаўцы дагналі злодзея, затрымалі яго, адабралі бутэльку і выклікалі міліцыю.

56-гадоваму мясцоваму жыхару пагражае пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Пра гэта расказаў следчы вілейскага Следчага камітэта Яўген Мягкоў.