У выхадныя віляйчанін на машыне “Фольксваген гольф” вёз сяброў у бок Рабуні. З лесу з правага боку выскачыў лось.

Мужчына спрабаваў пазбенуць сутыкнення, але лось усё ж пашкодзіў машыну з правага боку.

Потым забег ззаду, падбрыкнуў заднімі капытамі, пабіў у машыне задняе шкло і памяў багажнік.

Пасля “злачынства” ўцёк у лес.

Пра гэта расказала намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.