Каля 19:30 мужчына з 22-гадовым сынам селі на аўтобус ля дзіцячай паліклінікі, каб даехаць у раён ЗПМ.

У аўтобусе да іх пачалі чапляцца два  п’яныя маладзёны.

Мужчына з сынам выйшлі, з імі выйшлі і крыўдзіцелі. Яны збілі бацьку і сына і ўцяклі.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі злачынцаў, 19- і 22-гадовага мясцовых жыхароў.

Цяпер мужчыны знаходзяцца пад вартай.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.