Калі вы ўбачыце на вілейскіх вуліцах смеццявоз з надпісам “Хопіць смецце памнажаць! Лепш яго рассартаваць!”, ведайце, гэты аўтамабіль перадалі ЖКГ прадстаўнікі Еўрасаюза. Каштуе машына 45 тысяч еўра і атрымалі яе ў межах праекта “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”.

Віляйчане паклапаціліся, каб перадача смеццявоза адбылася ярка і запамінальна. Мерапрыемства зладзілі 21 красавіка на Вілляніным хутары.

–  Гэта месца мы выбралі не проста так, – тлумачыць адна з арганізатараў праекта, намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо. –  У 2009 годзе менавіта з Віллянінага хутара пачалася дзейнасць вілейскіх энтузіястаў на чале з Таццянай Цітуленкай.

Некалькі экалагічных праектаў ужо рэалізавалі ў Вілейцы. А ад жніўня 2016 года ў Вілейскім і Іўескім раёнах запусцілі яшчэ адзін праект. Партнёрамі сталі Вілейскі і Іўеўскі райвыканкамы, арганізацыя “Экапартнёрства”, Беларускае таварыства абароны спажыўцоў.

У рамках праекта у Вілейцы ўжо з’явіліся 111 еўракантэйнераў для паасобнага збору смецця. Цяпер апаражняць іх будзе спецыяльны смеццявоз.

Вядучыя Вольга Шляпо і Сяргей Паўлоўскі.  Фота Юліі Дубоўскай.

Вядучыя Вольга Шляпо і Сяргей Паўлоўскі. Фота Юліі Дубоўскай.

На цырымонію перадачы прыехалі старшыня арганізацыі “Экапартнёрства” Юлія Яблонская і прадстаўнік Еўрасаюза ў Беларусі Алена Ракава. Былі прадстаўнікі Вілейскага райвыканкама І ЖКГ.

Пад акампанемент узорнага аркестра дзіцячай школы мастацтваў перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. А дырэктару вілейскай ЖКГ Віктару Паўлоўскаму Алена Ракава ўручыла ключы ад новага смеццявоза.

Надвор’е не зусім спрыяла правядзенню масавых мерапрыемстваў на свежым паветры, аднак, па словах Вольгі Шляпо, усё адбывалася так ярка і насычана, што вецер не вельмі перашкаджаў.

Сустрэча гасцей з Мінска.  Фота Юліі Дубоўскай.

Сустрэча гасцей з Мінска. Фота Юліі Дубоўскай.

На Вілляніным хутары стаяць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Таму ўсе зацікаўленыя змаглі пабачыць, як працуе смеццявоз. Тут жа кіроўца загрузіў смецце з кантэйнераў у спецыяльныя адсекі машыны.

Адна з мэт праекта – інфармаванне гараджан. Таму наступным этапам стала інфармацыйная гадзіна, прысвечаная паасобнаму збору смецця, у вілейскай школе №3. Пасля таго, як дзевяцікласнікі даведаліся пра тэорыю паасобнага збору смецця, яны змаглі своеасабліва папрактыкавацца. Напрыклад, на некалькі хвілін стаць дырэктарам ЖКГ.

Усе ўдзельнікі інфармацыйнай гадзіны атрымалі падарункі: кніжкі на экалагічную тэматыку і шакаладкі. Абгорткі для шакаладак з надпісам “Балтыйскае мора пачынаецца тут” падрыхтавалі спецыяльна да вілейскага мерапрыемства.

Па словах Вольгі Шляпо, у бліжэйшых планах – набыццё аўтаматызаванай лініі для сартавання смецця і праколвальніка для пластыкавых бутэлек.

Юлія Яблонская, Алена Ракава, Генадзь Касцевіч.  Фота Юліі Дубоўскай

Юлія Яблонская, Алена Ракава, Генадзь Касцевіч. Фота Юліі Дубоўскай

старшыня арганізацыі “Экапартнёрства” Юлія Яблонская.  Фота Юліі Дубоўскай.

старшыня арганізацыі “Экапартнёрства” Юлія Яблонская. Фота Юліі Дубоўскай.

 Фота Юліі Дубоўскай.

Фота Юліі Дубоўскай.

Віктар Паўлоўскі з ключамі ад новага смеццявоза.  Фота Юліі Дубоўскай.

Віктар Паўлоўскі з ключамі ад новага смеццявоза. Фота Юліі Дубоўскай.

 Фота Юліі Дубоўскай.

Фота Юліі Дубоўскай.

Як працуе смеццявоз?  Фота Юліі Дубоўскай.

Як працуе смеццявоз? Фота Юліі Дубоўскай.