47 вакантных месцаў прапануюць людзям, якія маюць толькі агульную сярэднюю адукацыю. Аднак у некаторых вакансіях сярод патрабаванняў значыцца досвед працы не менш за год, наяўнасць вадзіцельскіх катэгорый. Адна з арганізацый прапануе навучанне.

Усяго прапануюць 19 спецыяльнасцяў, сярод якіх кіроўца, грузчык, дворнік, кладаўшчык, падсобны рабочы, ліцейшчык вырабаў, майстар па манікюры, машыністы аўтагрэйдара, крана, укладчыка асфальтабетону і экструдара; апрацоўшчык кілбасных вырабаў, аператар машыннага даення, афіцыянт, міліцыянер-кіроўца, міліцыянер-кінолаг, прадавец, швачка і трактарыст.

Больш за ўсё патрабуецца швачак, 59 спецыялістаў, і прыбіральшчыкаў, 47 спецыялістаў.

Самыя вялікія заробкі міліцыянерам і машыністам крана

Фота drdennycoates.com.

Фота drdennycoates.com.

Самыя вялікія заробкі з прапанаваных вакансій абяцаюць машыністам крана і экструдара, міліцыянеру-кінолагу групы затрымання – ад 500 да 600 рублёў.

Самыя малыя заробкі значацца ў дворнікаў, прадаўцоў, прыбіральшчыкаў, швачак, а таксама ў афіцыянта, кіраўніка гуртка, сацыяльнага работніка, майстра па манікюры – менш за 270 рублёў.

На Маладзечаншчыне шукаюць 13 прадаўцоў. Заробак прапануюць ад 265 да 400 рублёў. У адной з арганізацый у Маладзечне ў патрабаваннях значыцца, што спецыяліст павінны мець досвед працы ад двух гадоў. На паўстаўкі прапануюць папрацаваць прадаўцом на рынку, заробак – 80 рублёў. Патрэбна шэсць прадаўцоў латарэйных білетаў, а таксама прадавец-кансультант, які мае досвед працы з мэбляй.

Шукаюць 37 прыбіральшчыкаў памяшканняў. Сярод іх 30 спецыялістаў для ўборкі спальных карпусоў у дзіцячы лагер: у маі – раз’язны характар работы, ад чэрвеня да жніўня пражыванне ў лагеры. На лета неабходны прыбіральшчык у Радашкавічы, работа ў тры змены. Заробак вагаецца ад 265 да 360 рублёў.

Дзесяць чалавек патрэбныя для скошвання газонаў, заробак – 265 рублёў.

Шукаюць двух дворнікаў. У маі спецыялістаў чакае раз’язны характар работы, ад чэрвеня да жніўня пражыванне ў лагеры. Заробак – 265 рублёў.

Без работы не застануцца швачкі – шукаюць 58 спецыялістаў. Заробак работнікаў вагаецца ад 265 да 500 рублёў у розных арганізацыях. Многім прадпрыемствам неабходныя спецыялісты з досведам працы ад года.

Даіць кароў можна толькі з досведам працы

Калі вы думаеце, што аператарам машыннага даення можа працаваць кожны, вы памыляецеся. Трох спецыялістаў шукаюць дзве арганізацыі: у вёсках Гарадзілава і Маркава. Абавязковай умовай з’яўляецца досвед працы ад года. Сярод пераваг работы ў Гарадзілаве тое, што даецца пакой у жылым памяшканні. Заробак аператараў ад 350 да 400 рублёў.

Шукаюць сем грузчыкаў, яны патрэбныя на хімічнай базе ў Красным, а таксама ў лагеры: у маі раз’язны характар работы, пражыванне ў лагеры ад чэрвеня да жніўня. Заробак прапануюць 300 рублёў.

Спіс вакансій упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама ад 26 красавіка:

Спецыяліст (патрабаванні)

Заробак (рублёў)

Кіроўца – 2 спецыялісты (неабходныя катэгорыі В, С, Е, наяўнасць навучання па міжнародных перавозках)

400

Кіроўца аўтобуса МАЗ-251 (наяўнасць катэгорыі Д,  бесперапынны стаж не менш за тры гады)

280,80

Кіроўца ў вёску Чысць (неабходныя катэгорыі В, С, Д, Е)

400

Кіроўца (наяўнасць першага класа)

295

Кладаўшчык у вёску Селівонаўка (работа ў тры змены, досвед працы)

480

Кухонны рабочы

300

Ліцейшчык вырабаў у Радашкавічах – 2 спецыялісты

300

Майстар па манікюры

265

Машыніст аўтагрэйдара (наяўнасць катэгорый Е, F)

380

Машыніст крана – 5 спецыялістаў (работа ў дзве змены)

500

Машыніст укладчыка асфальтабетону ў Маладзечне

450

Машыніст экструдара – 2 спецыялісты

600

Апрацоўшчык кілбасных вырабаў – 8 спецыялістаў (навучанне два месяцы)

370

Аператар дыфузійных працэсаў

350

Афіцыянт у вёсцы Чысць

265

Падсобны рабочы ў вёску Селівонаўка

350

Кіраўнік гуртка (кіраўнік народнага гумарыстычнага тэатра на час дэкрэтнага адпачынку на 0,25 стаўкі.

265

Сацыяльны работнік у вёску Вязынка

265

Міліцыянер-кіроўца групы затрымання роты міліцыі – 8 спецыялістаў (юнакі да 25 гадоў, якія прайшлі ваенную службу)

500

Міліцыянер-кінолаг групы затрымання – 5 спецыялістаў (юнакі да 25 гадоў, якія прайшлі ваенную службу)

500

Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ў вёску Відзеўшчына – 2 спецыялісты

410

Пакуль яшчэ значыцца вакансія палявода (прыборка камянёў), хаця ў заўвагах “спецыялісты былі патрэбныя да 21 красавіка”.

Падрабязны спіс вакансій можна спампаваць тут.

Паводле ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама.