Адна сяброўка пазычыла другой сваё адзенне, заплаціла за яе на дыкатэцы.

Раніцай дзяўчына прыйшла вярнуць адзенне. І пакуль пераапраналася, скрала ў сяброўкі пластыкавую картку. Як дзяўчына прызналася, зрабіла гэта таму, што хацела набыць цыгарэты.

Яна ведала пін-код карткі, таму неаднаразова праглядала баланс, разлічвалася ў магазінах.

Цяпер дзяўчыне пагражае да трох гадоў зняволення.

Пра гэта расказала следчая валожынскага Следчага камітэта Дар’я Мікуліч.