Жыхар вёскі Мясата патлумачыў, што напярэдадні без боязі пакінуў незачынены аўтамабіль з ключом каля свайго дома, а сам пайшоў спаць. Прапажу аўтамабіля гаспадару дапамог заўважыць пільны сусед.

Ён убачыў ад’язджаючы “Фіят” і з цікаўнасці вырашыў па тэлефоне пацікавіцца, куды гэта сусед адправіўся так рана.

Пасля таго, як высветлілася, што аўтамабіль з’ехаў без ведама гаспадара, суседзі, не губляючы часу, вырашылі самастойна пераследваць скрадзенае аўто. Заўважыўшы пагоню, зламыснік вырашыў схавацца, звярнуўшы ў прасёлак, аднак дарожныя ўмовы не дазволілі далёка з’ехаць. Калі машына канчаткова забуксавала каля балота, угоншчык выскачыў з салона і ўцёк.

Як распавёў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк, аператыўнікі ўстанавілі ўгоншчыка. Ім аказаўся раней судзімы за крадзеж 18-гадовы навучэнец аднаго з ліцэяў. Затрымаць ўцекача ўжо было справай тэхнікі.

У дачыненні да затрыманага ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Угон транспартнага сродку”, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

УУС Мінаблвыканкама.