Маладзечанец Аляксей Кудзін, які вярнуўся на рынг пасля амаль паўгадавога перапынку, атрымаў перамогу па ачках, аднак інтэрнэт-карыстальнікі не пагадзіліся з рашэннем суддзяў.

Беларускі баец перамог амерыканца Дэрыка Мехмена на турніры Fight Nights Global 64, паведамляе “Спутник”.

Скрыншот sputnik.by.

Скрыншот sputnik.by.

Галоўны бой турніру ў вагавай катэгорыі звыш 93 кілаграмы адбыўся вечарам у пятніцу, 28 красавіка, у Маскве ў спартыўным комплексе “ВТБ Лядовы палац”.

32-гадовы Кудзін перамог 31-гадовага амерыканца па рашэнні суддзяў. Інтэрнэт-карыстальнікі былі незадаволеныя, што перамогу прысудзілі беларускаму спартсмену. На іх думку, Мехмен “Кудзіна патрос”.

Акрамя таго, у той вечар на рынг выйшаў яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Эдуард Муравіцкі (вагавая катэгорыя да 70,3 кг). Яго супернікам стаў расіянін Султан Абдуразакаў. Суддзі аддалі перамогу расійскаму байцу.

Паводле “Спутник”.