29 красавіка пасля 15:00 выратавальнікам паведамілі пра тое, што гарыць лазня ў вёсцы Шыпкі на Вілейшчыне.

Калі выратавальнікі прыехалі, вяскоўцы ўжо самі тушылі лазню.

Дзякуючы дзеянням жыхароў пажар не распаўсюдзіўся на іншыя будынкі, не было вялікіх матэрыяльных страт. Выратавальнікі толькі патушылі лазню знутры.

У выніку згарэла парылка. Мяркуюць, што прычынай стала няправільнае выкарыстанне пячнога ацяплення. Незадоўга да гэтага лазню тапілі.

Пра гэта расказаў інспектар вілейскага аддзела МНС Аляксандр Казакевіч.